Адукацыйны онлайн-семінар да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

У межах праэкта «Рэгіянальная дыялогавая пляцоўка трох пакаленняў і сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя сведкаў ваенных падзей» яго ўдзельнікі - навучэнцы школ і гімназій, коледжаў і ўніверсітэтаў разам з былымі вязнямі канцэнтрацыйнага лагеря Маўтхаўзен - Яўгенам Хролам і Беластоцкага гета - Міхаілам Розеншэйнам правялі 8 красавіка дыстанцыйны адукацыйны семінар да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

Асаблівасцю стала прадстаўленне актывам музея «Дзеці войны» адукацыйнага праэкта «Тры колеры трагічнай памяці вайны ў дыялогу трох пакаленняў» СШ № 137 г. Мінска (настаўнік гісторыі Людміла Шчэнікава). Асноўная частка працягвалася пасля хвалюючага дыялогу з непасрэднымі сведкамі падзей вайны. Глыбокія пытанні-развагі з маладзёвых пляцовак гімназій № 3, СШ № 26 г. Мінска, Трасцянецкай, Асіповічскай № 1, Красненскай, Гарадзечанскай СШ. Праца з вуснымі матэрыяламі сведкаў працягнулася разам з прадстаўнікамі гімназій № 36, 43 г. Мінска, дзяржаўных медычнага і будаўнічага колледжаў, БДУ, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выніковасць дыялогу “Пачуць галасы мінулага і захаваць іх памяць” адзначыла вядомы архітэктар - стваральнік мемарыялаў на месцах трагічнай памяці мінулай вайны, старшыня Рэспубліканскага фонду «Халакост» Галіна Левіна. Прыемна, што менавіта гарадская бібліятэка № 14 імя Багушэвіча, дзякуючы падтрымцы з боку загадчыцы Наталлі Стрыцельскай і бібліятэкара Валянціны Коршыковай, стала цэнтральнай пляцоўкаў для вядзення працы.

Фотографии: