Да ўвагі педагогаў

Інфармуем пра магчымасць анлайн апрабацыі адукацыйнага прадукта праекта Dimensions in Testimony ад фонда "Шоа" пры Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і фонда "Генезіс".

Фонд «Шоа» займаецца зборам і захоўваннем сведчанняў пра Халакост і іншыя формы генацыду. У цяперашні час архіў фонду ўключае ў сябе каля 55 000 аўдыё і відэа інтэрв'ю, запісаных у 65 краінах на 43 мовах, у тым ліку больш за 7000 інтэрв'ю на рускай мове. Больш пра дадзены праект можна даведацца з сайта - http://sfi.usc.edu/.

Калектыў архіва займаецца і адукацыйнай дзейнасцю. Яны актыўна думаюць пра час, калі сведкаў зусім не стане. Таму і прыдумалі ідэю стварэння г.зв. інтэрактыўных гістарычных сведчанняў, якія дазваляюць аўдыторыі задаваць пытанні чалавеку, чыё інтэрв'ю было запісана загадзя, і атрымліваць на іх адказы ў размове, якая нагадвае рэальную. За апошнія пяць гадоў інтэрактыўныя гістарычныя сведчанні людзей, якія перажылі Халакост, сталі адной з найбольш папулярных адукацыйных праграм у некалькіх музеях, прысвечаных гісторыі Халакоста.

Два такіх інтэрв'ю з былым франтавіком Леанідам Розенбергам і выжылай у Шаўляйскім гета Асей Шындэльман былі запісаныя ў мінулым годзе і прапануюцца зараз для тэставання на рускай мове моладдзю разам з настаўнікамі/выкладчыкамі. Гэта можна зрабіць на працягу жніўня-верасня. Напрыклад, даць як самастойнае заданне ці нават паказаць на занятку.

Калі Вам гэта цікава, то далучайцеся да апрабацыі. Калі ласка, запаўняйце гугл-форму - https://forms.gle/fjxE1FK5RrFZ8Vo9A і мы дашлем вам інструкцыі для доступу. Спадзяемся, што Вы, Вашыя калегі і навучэнцы палічаць гэта цікавым і карысным.

Фотографии: